От всей души
У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых людзей "Ад усёй душы" намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі і галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ Крысціна Чарняўская наведалі Лужкаўскую бальніцу сястрынскага догляду. Яны ўручылі пацыентам салодкія падарункі, сродкі асабістай гігіены, пацікавіліся станам іх здароўя, пажадалі шчасця, жыццёвай вытрымкі, павіншавалі з надыходзячымі Калядамі і Новым годам.
Спонсарскую дапамогу ў набыцці падарункаў аказалі ААТ "Княж", раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага крыжа, індывідуальны прадпрымальнік Валянцін Грэцкі і дырэктар ТАА "Сладис" Лоліта Гара.













